Знайсці
09.01.2020 / 20:0815РусŁacБел

Украінскі самалёт быў збіты іранскай зенітнай ракетай — Newsweek

Украінскі самалёт быў збіты іранскай зенітнай ракетай, паведамляе Newsweek са спасылкай на крыніцы ў Пентагоне.

Паводле высокапастаўленай крыніцы ў Пентагоне, інцыдэнт быў выпадковым.

«Cупрацьпаветраная абарона Ірана, верагодна, была актыўная пасля ракетнага абстрэлу баз ЗША, які быў адказам на забойства ЗША генерала Касема Сулеймані», — адзначыла крыніца.

Ненаўмыснае знішчэнне лайнера іранскімі СПА таксама пацвердзілі высокапастаўленыя крыніцы ў разведцы ЗША і супрацоўнік іракскай разведкі. Верагодна, у самалёт папала ракета ЗРК Toр-M1.

Цэнтральнае камандаванне УС ЗША адмовілася каментаваць гэтую інфармацыю.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031