Знайсці
09.01.2020 / 07:512РусŁacБел

ЗША заявілі пра гатоўнасць да перамоваў з Іранам

Пастаянны прадстаўнік ЗША пры ААН Кэлі Крафт накіравала ў Савет Бяспекі ліст, у якім патлумачыла забойства іранскага генерала Касема Сулеймані правам на самаабарону, піша агенцтва Reuters.

У лісце адзначаецца, што ЗША «гатовыя без папярэдніх умоў пачаць сур'ёзныя перамовы з Іранам з мэтай прадухілення далейшай пагрозы міжнароднаму міру і бяспекі або эскалацыі з боку іранскага рэжыму».

У лісце ўтрымліваецца спасылка на артыкул 51 Статута ААН, якая абавязвае краіны неадкладна паведамляць Савету Бяспекі аб ваенных дзеяннях, зробленых дзеля самаабароны. Цікава, што напярэдадні тым жа артыкулам 51 прадстаўнік Ірана тлумачыў ракетны абстрэл баз ЗША ў адказ на забойства Сулеймані.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера