Знайсці
08.01.2020 / 13:1215РусŁacБел

«Вы ўсе здраднікі!» У Слуцку на Раство пасля двухгадзінных перамоваў застрэліўся мужчына — падрабязнасці

Увечары 7 студзеня ў слуцкую міліцыю паступіў званок: мясцовы жыхар пагражаў, што скончыць жыццё самагубствам.

Адбывалася ўсё у двары прыватнага дома ў вёсцы Малое Журава. Калі прыехала міліцыя, мужчына ўжо здзейсніў стрэл сабе ў галаву з траўматычнага пісталета, але быў жывы, паведамляе «Слуцк Горад».

Двухгадзінныя ўгаворы міліцыі і сваякоў не дапамаглі, і мужчына стрэліў сабе ў галаву ў другі раз. Ён стаў смяротным.

Мужчыну звалі Юрый Крывадубскі. Яму было 55 гадоў.

«Наша Ніва» пагаварыла з мамай Юрыя.

«6 студзеня ён быў дома, усё было нармальна… Але ўвечары без дай прычыны пачаў бегаць па хаце, глядзеў ў вокны. Пасля апрануўся абы-як, кудысьці сышоў, — распавяла жанчына. —

Дзе ён быў, я не ведаю. Але ўдзень вярнуўся. Зайшоў у хату, забраў той пісталет, выйшаў на двор. Стрэліў у сябе. Я хацела падысці, забраць пісталет — ён не даўся. Перабег у двор да суседзяў. Там ужо прыехала міліцыя, сваякі пазбягаліся, усе ўгаворвалі яго.

А ён прыставіў пісталет да галавы, хадзіў, крычаў «Вы ўсе здраднікі!», «Вы хочаце, каб я хутчэй таго, дык я сам і зраблю ўсё», — нешта такое крычаў.

А пасля і стрэліў у сябе другі раз. Паваліўся. Быў спачатку жывы яшчэ. Адвезлі ў бальніцу, але ён сканаў у рэанімацыі».

Мама Юрыя запэўнівае, што сын не быў п’яны. Па яе словах, алкаголь ён увогуле не ўжываў. Ці здарыўся ў сына нейкі канфлікт са сваякамі, ці, можа, жанчынай, маці таксама не ў курсе.

«Проста нібыта дурнота нейкая ў галаву зайшла — і ўсё», — наракае яна. 

УШ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031