Трамп паабяцаў увесці ў дзяржаўных школах малітву
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп на сустрэчы з хрысціянамі-евангелістамі заявіў, што яго апаненты-дэмакраты знясуць крыжы, а сам Трамп паабяцаў увесці малітву ў дзяржаўных школах, піша Reuters.
«Мы абараняем саму рэлігію, яна знаходзіцца ў аблозе, — сказаў Трамп. — Грамадства без рэлігіі не можа квітнець».
Евангелісты — адна з асноўных груп падтрымкі Дональда Трампа. Больш за 80% белых евангелістаў прагаласавалі за Трампа на выбарах 2016 года. Аднак за апошнія месяцы падтрымка Трампа сярод евангелістаў зменшылася. Гэта адбылося пасля таго, як часопіс Christianity Today напісаў рэдакцыйны артыкул пра «надзвычайна амаральны характар Трампа». Таксама евангелісты не падтрымліваюць палітыку Трампа адносна курдаў.
0
0
0
0
0
0
Хто такія гагаузы і чаму выступаюць у падтрымку Расіі
 11
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Хто такія гагаузы і чаму выступаюць у падтрымку Расіі
 11
«Трымайся, Ігарок, усім цяжка». Найлепшыя твіты тыдня
 2
Якімі кватэрамі і аўтамабілямі валодае сям'я Эйсмантаў?
 6
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера