Знайсці
03.01.2020 / 10:1452РусŁacБел

Расія спыніла пастаўкі нафты ў Беларусь з 1 студзеня

Ад 1 студзеня Расея спыніла пастаўку нафты для беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў, паведамляе расійскае агенцтва РІА «Навіны» са спасылкай на ўласную крыніцу ў нафтавай галіне Беларусі. Таксама пра адсутнасць паставак са спасылкай на беларускі бок піша «Інтэрфакс».

«Мы працуем са зніжанай загрузкай на рэштках сыравіны, што былі назапашаныя ў снежні, — паведамілі «Інтэрфаксу» на адным з нафтаперапрацоўчых заводаў. — Кантракты на пастаўку нафты па-ранейшаму не падпісаныя, пастаўкі адсутнічаюць з 1 студзеня».

Нагадаем, што 31 снежня прэс-сакратар прэзідэнта Расіі, адказваючы на пытанні журналістаў, прапанаваў у адносінах з Беларуссю «апакаліптычныя сцэнары» не абмяркоўваць — «пакуль».

У сваю чаргу, Аляксандр Лукашэнка 31 снежня даў загад ураду забяспечыць ўжо ў найбліжэйшыя дні пастаўку нафты з альтэрнатыўных крыніц. Перш за ўсё размова ідзе аб пастаўках чыгуначным транспартам з партоў на Балтыцы, а таксама аб задзейнічанні для альтэрнатыўных паставак нафтаправода «Дружба».

Пры гэтым, як стала вядома, кіраўнік «Газпрома» Аляксей Мілер і пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка падпісалі пратокол пра цэны на газ для Беларусі толькі на студзень і люты 2020 года. У гэтыя два месяцы цана для Беларусі застанецца на ранейшым узроўні — $127 за тысячу кубаметраў.

Расія трымаецца ранейшай тактыкі: трымаць краіны на максімальна кароткіх кантрактах на пастаўкі энерганосьбітаў. У выпадку краін-сатэлітаў, кантракты абумоўліваюцца таксама шэрагам палітычных умоў.

Варта адзначыць, што яшчэ год таму цана $127 за тысячу кубаметраў была істотна меншай за цану газу, па якой яго атрымлівалі іншыя еўрапейскія краіны, але ў гэтым годзе, з прыходам на еўрапейскі рынак вялікіх колькасцей звадкаванага газу, цэны на газ істотна ўпалі, і цана газу, якую выстаўляе для Беларусі Расія, практычна зраўнавалася з той, па якой купляюць газ Нямеччына і Украіна.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031