Знайсці
19.12.2019 / 17:1914РусŁacБел

БНБ-Банк прапанаваў новы сімвал нацыянальнай валюты з літарай «Ў» ФОТА

БНБ-Банк выпусціў абнаўленне дадатка imbanking.by, у якім упершыню прапануецца і выкарыстоўваецца арыгінальнае напісанне сімвала ў выглядзе 22-й літары беларускага алфавіту «Ў» для абазначэння беларускага рубля.

Цікава заўважыць, што літара «Ў» прысутнічае на кожным папяровым грашовым знаку беларускага рубля. Прапанаваная літара, без усялякага перабольшання, з'яўляецца адным з сімвалаў беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці — у Беларусі ёй нават усталяваны помнік у горадзе Полацку.

Безумоўна, адным з сімвалаў незалежнасці для дзяржавы з'яўляецца нацыянальная валюта. Варта адзначыць, што далёка не кожная валюта можа пахваліцца ўласным графічным абазначэннем. Можа, і праўда прыйшоў час беларускага рубля займець уласнае графічнае абазначэнне, такое блізкае, роднае і ўнікальнае для беларускага народа, як «Ў»!

«Ў» — гэта літара, якая падкрэслівае аўтэнтычнасць і ідэнтычнасць беларускай самасвядомасці.

Вы можаце аддаць свой голас у падтрымку новага знака на сайце symbol.imbanking.by.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031