Знайсці
10.12.2019 / 12:585РусŁacБел

21-гадовая мінчанка скрала ў мімалётнага знаёмага 19000 рублёў і паехала ў Гомель на таксі

У міліцыю звярнуўся грамадзянін Узбекістана, маўляў, у яго скралі грошы. Падазраваў ён 21-гадовую дзяўчыну, з якой напярэдадні пазнаёміўся ў бары, паведамляе сталічная міліцыя.

Мужчына запрасіў дзяўчыну да сябе. Раніцай, калі прачнуўся, выявіў прапажу грошай: 190 рублёў, 3000 расійскіх рублёў і 20 даляраў.

Для таго, каб урэгуляваць канфлікт самастойна, мужчына патэлефанаваў сваёй новай знаёмай з просьбай вярнуць грошы. Дзяўчына паабяцала вярнуць усю суму. Яна зноў прыйшла да мужчыны, а на наступны дзень не далічыўся ўжо 19000 рублёў. Пасля знікнення буйной сумы грошай гаспадар звярнуўся па дапамогу ў міліцыю.

Аператыўнікі ўстанавілі месцазнаходжанне дзяўчыны. Яна была затрыманая ў арандаванай кватэры горада Гомеля. Грошай пры сабе ў яе практычна не было. Дзяўчына патлумачыла аператыўнікам, што частку грошай яна перавяла на карту сваякам, частку патраціла на адзенне і таксі са сталіцы ў абласны цэнтр.

21-гадовая мінчанка працуе прадаўцом і раней да крымінальнай адказнасці не прыцягвалася.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера