22 снежня — экскурсія на Наваградчыну
Мінск — Дуды — Уселюб — Шклозавод «Нёман» — Наваградак — Мінск.
Турыстычная кампанія «БелЮніІнтэрКом» запрашае ў зімовыя вандроўкі.
Выправімся з Вамі на вытворчую экскурсію на шклозавод «Нёман». Па дарозе заедзем у Дуды, дзе пабачым драўляны храм 1772 года, а пасля ва Уселюб — дзе знойдзем касцёл, які з’яўляецца самым раннім прыкладам гатычнага будавання ў Беларусі. На сканчэнні наведаем першую сталіцу Вялікага Княства Літоўскага — горад Навагрудак.
Дуды
Тут нас чакае першая славутасць — гэта ўнікальны драўляны касцёл 1772 года — адзін з нешматлікіх, што захаваліся ў Беларусі.
Уселюб
Касцёл ва Уселюбе, нароўні з Ішкальдзкім касцёлам, з’яўляецца найстарэйшым прыкладам гатычнай архітэктуры, які захаваўся на нашых землях. Частку сваёй больш як 500-гадовай гісторыі касцёл быў кальвінскім зборам. У савецкія гады ён быў зачынены, перажыў пажар, але усё адно выстаяў.
Шклозавод «Нёман»
Мы наведаем унікальную вытворчасць з 136-гадовай традыцыяй — шкляная мануфактура існуе ў Бярозаўцы ад 1883 года! Тут жа будзе магчымасць закупіцца прадукцыяй у фірмовай краме па самых дэмакратычных цэнах.
Наваградак
Наваградак — першая сталіца Вялікага Княства Літоўскага. Горад першага і апошняга караля ВКЛ Міндоўга. У праграме — наведаванне Фарнага касцёла, рэшткаў вялікакняскага замка. Тут дамо сабе крыху вольнага часу, каб атрымаць асалоду ад старога Наваградка.
Цана ўдзелу: 52 руб. (падарункі ад завода ўваходзяць у кошт экскурсіі). Дадаткова аплачваецца абед (10 рублёў).
Больш інфармацыі пра вандроўкі на сайце (цісніце на «Расклад вандровак»).
Тэлефануйце:
+375 29 334-70-09 Viber, WhatsApp; Telegram; +375 29 835-70-09. Або скарыстайцеся анлайн-браніраваннем.
Або завітвайце:
Мінск, вуліца Маркса, 40-40.
Аплаціць экскурсію можна і праз сістэму «Разлік».
Кожная 5-я вандроўка — 50% зніжка, кожная 10-я вандроўка — бясплатна.
ТАА «БелЮніІнтэрКом». УНП 190522713