Знайсці
06.12.2019 / 07:21РусŁacБел

У ЗША памёр былы маёр КГБ СССР, які ўцёк на Захад у 1980-м

У ЗША ў веку 73 гадоў памёр былы маёр КГБ Віктар Шэймаў. Як паведаміла газеце Washington Post яго жонка Вольга, прычынай смерці стала хвароба лёгкіх, піша rbc.ru.

 

Шэймаў працаваў у восьмым галоўным упраўленні КГБ, але ў 1980 годзе вырашыў збегчы на ​​Захад. Ён прыйшоў у амерыканскае пасольства ў Варшаве і папрасіў вывезці яго разам з жонкай і дачкой у абмен на перадачу важнай інфармацыі.

Сваё рашэнне амерыканскім спецслужбам ён патлумачыў тым, што расчараваўся ў савецкім ладзе жыцця, а таксама тым, што падазраваў органы дзяржбяспекі ў смерці аднаго са сваіх сяброў.

У выніку сакрэтнай аперацыі Шэймава вывезлі за межы СССР. Па адной версіі, праз фінскую мяжу, па другой — праз Карпацкія горы.

На працягу года Шэймаў на допытах выдаваў амерыканцам сакрэтную інфармацыю. У інтэрв'ю ў 1990 годзе ён заявіў, што яго мэтай было нанесці камуністычнай сістэме як мага большую шкоду. У прыватнасці ён сцвярджаў, што КДБ распрацоўвала аперацыю па забойстве Папы Яна Паўла II. Таксама ён здаў двух супрацоўнікаў Дзярждэпартаменту ЗША, якія працавалі на КГБ, а таксама завербаванага савецкімі спецслужбамі «крата» ў ЦРУ. Ён таксама распавёў пра «жучкі» ў новым будынку пасольства ЗША ў Маскве.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031