Знайсці
04.12.2019 / 15:163РусŁacБел

Беларусам рэкамендуюць не наведваць Францыю ад заўтра: там чакаецца транспартны калапс ды іншыя праблемы

5 снежня ў Францыі, у тым ліку ў Парыжы, павінен пачацца бестэрміновы агульнанацыянальны страйк, удзельнікамі якога стануць работнікі транспарту (чыгуначнага, авіяцыйнага, грамадскага і аўтамабільнага), энергетыкі, выкладчыкі, адвакаты, паліцыянты, студэнты і г.д.

Пасольства Беларусі ў Францыі рэкамендуе адмовіцца ад наведвання краіны ў гэты час.

Як чакаецца, рух грамадскага транспарту будзе прыпынены. Многія ўстановы будуць зачыненыя. Гэта істотна паўплывае на паўсядзённае жыццё жыхароў і гасцей Францыі, гаворыцца ў інфармацыі пасольства.

Дыпмісія рэкамендуе адмовіцца ад наведвання краіны ў гэты перыяд, а пры знаходжанні ў Францыі, па магчымасці, заставацца дома, напярэдадні зрабіць неабходныя запасы харчавання і паліва. Таксама рэкамендуецца выконваць павышаныя меры асабістай бяспекі і пазбягаць наведвання месцаў масавага збору людзей. 

Прычынай страйку стала запланаваная рэформа пенсійнай сістэмы. Як адзначаюць прафсаюзы, грамадскі рух можа стаць самым буйным з 1995 года і працягнуцца да Калядаў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера