Знайсці
04.12.2019 / 14:133РусŁacБел

Эрдаган ператварыў былую візантыйскую царкву ў Стамбуле ў мячэць

Дзяржаўная рада Турцыі (так у краіне называецца вярхоўны адміністрацыйны суд) ў лістападзе разгледзела справу пра фінансаванне музея у былой царкве Хора. Гэта візантыйскі манастыр V ст., які ў XVI ст. стаў мячэццю, у 1948 годзе — музеем з унікальнымі візантыйскімі мазаікамі.

Дзяржаўная рада пацвердзіла існуючую ў Турцыі прававую норму, што мячэць не можа быць нічым іншым, як мячэццю. Пра гэта піша газета Yeni Şafak у артыкуле «Прэцэдэнт для Святой Сафіі». Калі не будзе ініцыявана і прынята дадатковых прававых актаў адносна музея ў царкве Хора, гэты музей вернецца ў статус мячэці. «Рашэнне, якое паклала шлях да пераўтварэння праз 74 гады музея ў мячэць, стане прэцэдэнтам для Святой Сафіі, якая з'яўляецца прадметам пастаянных дыскусій», адзначаецца ў газеце.

«Гэта было маё ўлюбёнае месца ў Стамбуле, дзе можна было адчуць, што гэта калісьці быў легендарны Канстанцінопаль. Разам з тым, ствараецца і прэцэдэнт — Святая Сафія паводле гэтай логікі таксама мусіць быць канвертаваная ў мячэць. Тым больш, што ў сакавіку Эрдаган публічна пакляўся гэта зрабіць - але распачалі працэс з Хоры», — выказаў незапакоенасць у сваім фэйсбуку палітолаг Аляксей Ластоўскі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930