Знайсці
02.12.2019 / 18:572РусŁacБел

Вынесены прысуд расіяніну, які спрабаваў увезці ў Беларусь 290 кілаграмаў гашышу

Суд Астравецкага раёна вынес прысуд па справе аб спробе ўвозу з-за мяжы буйной партыі наркотыкаў, паведамілі БелТА ў прэс-службе Гродзенскага абласнога суда.

У маі расіянін на аўтамабілі пераязджаў беларуска-літоўскую мяжу ў пункце пропуску «Катлоўка». Падчас мытнага кантролю ў машыне знайшлі тайнік з 290 кг гашышу. Наркотыкі прызначаліся для збыту на тэрыторыі Расіі.

Мужчына прысуджаны да пазбаўлення волі на тэрмін 17 гадоў з адбыццём пакарання ў папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Прысуд у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930