У цэнтры Мінска рохля звалілася з машыны і пабіла другую машыну
Здарэнне адбылося 29 лістапада каля 17.40 каля дома на вул. Казлова, 8. З кузава аўтамабіля «Газэль» белага колеру выпала прылада для ўздыму і транспарціроўкі грузаў (так званая «рохля»). Яна пашкодзіла аўтамабіль «Шкода Актавія», які рухаўся за аўтамабілем «Газэль», паведамляе ДАІ.
Упраўленне ДАІ просіць відавочцаў і асоб, якія валодаюць якімі-небудзь звесткамі па гэтым факце, патэлефанаваць па тэлефонах (017) 239-30-21, (029) 120-58-94.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
У Салігорску 19-гадовая дзяўчына забіла немаўля
 1
Супрацоўніца Цэнтральнага РУУС Мінска напісала данос на начальніка. А яго ўзялі і павысілі
 3
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера