Знайсці
19.11.2019 / 13:0721РусŁacБел

Лукашэнка расказаў, што ў Эміратах бегаў па 15 км

Аляксандр Лукашэнка сёння на Алімпійскім сходзе НАК распавёў, як падчас нядаўняга знаходжання ў ААЭ рабіў ранішнія прабежкі на 15 км, перадае БЕЛТА.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, знаходзячыся ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах, ён актыўна трэніраваўся.

«Пачалі бегаць. Я ў сваім узросце — 15 кіламетраў з раніцы. Дыхаць няма чым, спякота несусветная. Вось бягу і думаю (пра беларускіх спартсменаў), як яны там, у Досе (на чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы, які праходзіў у Катары). Цэлы тыдзень: раніцай трэніроўка дзве гадзіны, увечары трэніроўка — ужо зусім іншы від спорту і лазня. Думаю: вытрымаю ці не вытрымаю. Праўда, напісалі, што я там паміраю. Зразумеў, што сапраўдны спартсмен і ў гэтых умовах павінен бегаць і даваць вынік», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930