Знайсці
12.11.2019 / 21:12РусŁacБел

Лукашэнка — Ван дэр Белену: Вы будзеце ганарыцца тым, што калісьці прыехалі ў Беларусь

На сустрэчы з прэзідэнтам Аўстрыі Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь шчыра зацікаўлена ў паглыбленні супрацоўніцтва з Аўстрыяй ва ўсіх сферах узаемнага інтарэсу.

«Паверце, я ведаю розныя тэндэнцыі ў ЕС у плане Беларусі. Хачу сказаць, спадар прэзідэнт, можа, не сёння, не заўтра, але паслязаўтра дакладна вы будзеце ганарыцца тым, што некалі прыехалі ў Беларусь, паглядзелі на гэту краіну, пераканаліся, што гэта не чужая для Еўропы краіна (вы аб гэтым мне гаварылі, калі былі са сваёй жонкай) і сказалі, што тут жывуць дастойныя людзі. Вы ніколі не пашкадуеце аб гэтым. Беларусь - гэта цэнтр Еўропы, гэта еўрапейская краіна, і яе палітыка накіравана на выключна мірныя, дружалюбныя, узаемавыгадныя адносіны не толькі з суседзямі, але і з нашымі даўнімі, праверанымі сябрамі, якой з'яўляецца ваша цудоўная і багатая краіна», — рэзюмаваў Лукашэнка.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031