Знайсці
02.11.2019 / 09:5226РусŁacБел

Зяць Радзькова: Варта падумаць пра кампенсацыю дзяржаве ад кандыдатаў, якія займаюцца лухтой

У «Клубе рэдактараў» на «Беларусь 1» выступіў зяць Аляксандра Радзькова, колішняга першага намесніка кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта (2010-2014).

Уладзімір Пярцоў узначальвае прадстаўніцтва тэлерадыёкампаніі «Мір» у Беларусі.

Уладзімір Пярцоў. Фота БелТА

«Хацеў бы сказаць пра бясплатны эфірны час. Вось уявіце выбары ў любой іншай замежнай дэмакратычнай краіне, тых жа ЗША. Там за кандыдатам, калі ты не багаты, як Дональд Трамп, стаяць лабісцкія групы, спонсары, мецэнаты, якія плацяць за эфіры велізарныя грошы. І ты прыходзіш на дэбаты або выступленне і пачынаеш займацца нейкай лухтой — робіш усё, каб цябе знялі з эфіру, каб сарваць выступ, наўмысна парушаеш закон. І што тады табе ў выніку скажуць спонсары, якія даюць грошы, каб ты перамог і лабіраваў іх інтарэсы? А ў нас дзяржава марнуе грошы на гэтыя выступы, на нятанны эфірны тэлевізійны і радыйны час. А некаторыя прэтэндэнты на мандат робяць усё што заўгодна. У тым ліку парушаюць закон. Варта было б падумаць пра нейкую кампенсацыю затрачаных рэсурсаў з боку такіх кандыдатаў у дэпутаты, якія проста прапальваюць дарагі эфірны час», — падзяліўся сваім меркаваннем Уладзімір Пярцоў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031