Знайсці
24.10.2019 / 17:233РусŁacБел

Што будзе намалявана на трэцім мурале на вуліцы Прытыцкага

У Мінску прэзентавалі стрыт-арт-праект «Будучыня», перадаюць «Мінск-Навіны».

Ён прысвечаны сучаснай Беларусі, якую аўтары работ вырашылі паказаць праз вобразы маладых людзей.

Зараз гатовыя два з трох малюнкаў — «Фрыланс» (аўтар серб Artez) і «Лічбавы свет» (беларус Mutus).

На сцяне дома № 150 на вуліцы Прытыцкага намаляваная дзяўчына з заплечнікам, з якога выглядаюць васількі.

На 134-м — сімвалічны вобраз, навеяны славянскай багіняй Макош. У руках у дзяўчыны верацяно, а над галавой клубок сузор'яў.

— Працаваў над эскізам 2 месяцы, было шмат варыянтаў — каля 60. Я выклаўся па максімуме, ужыў увесь назапашаны вопыт, ідэі і тэхнічныя задумкі, — распавёў Mutus.

Завершыць мурал-трыпціх іспанскі мастак Slim, дапаможа яму ўвасобіць задумку яго суайчыннік Jofre Oliveras. У Мінск яны прыедуць у сярэдзіне лістапада.

Арганізатары праекту зачыталі пасланне Slim, якое апісвае яго ідэю:

— «Мы — героі будучыні». Гэта выява можа мець некалькі інтэрпрэтацый. Для мяне сюжэт увасабляе важнасць новага пакалення, якое ўяўляе сабой будучыню і прагрэс краіны.

Паводле слоў першага намесніка кіраўніка адміністрацыі Фрунзенскага раёна Дзяніса Драпея, у раёне будуць з'яўляцца новыя муралы, ужо ёсць прапановы. Але дзе менавіта і хто над імі будзе працаваць, пакуль не раскрываецца.

Наталля Заяц, «Мінск-Навіны»

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера