Знайсці
23.10.2019 / 10:397РусŁacБел

У Серабранцы дзве кампаніі падлеткаў пабіліся сценка на сценку. Затрыманыя пяцёра хлопцаў

Пяцёра жорстка збілі аднаго.

Праваахоўнікі РУУС Ленінскага раёна Мінска сумесна з супрацоўнікамі ГУУС Мінгарвыканкама высветлілі асобы хлопцаў, якія жорстка збілі 15-гадовага падлетка ў Серабранцы

Інцыдэнт адбыўся на спартыўнай пляцоўцы, размешчанай на праспекце Ракасоўскага. Дзве кампаніі падлеткаў вырашылі высветліць, хто мацнейшы. У выніку пяцёра хлопцаў жорстка збілі 15-гадовага падлетка. Яго са шматлікімі траўмамі галавы і тулава даставілі ў бальніцу, адкуль у міліцыю і паведамілі пра здарэнне, — распавяла sb.by падрабязнасці прадстаўнік міліцыі Мінгарвыканкама Дар'я Бабок.

На пошук хуліганаў быў накіраваны ўвесь асабісты склад аддзела крымінальнага вышуку Ленінскага РУУС. Хуліганаў хутка знайшлі. У бойцы ўдзельнічалі раней быў судзімы за хуліганства 18-гадовы мінчанін і чацвёра яго таварышаў ва ўзросце ад 14 да 16 гадоў. Менавіта гэтыя пяцёра збілі аднаго, хоць першапачаткова бойка пачыналася ў стылі разборак дзевяностых — сценка на сценку. У дачыненні затрыманых праводзіцца разбіральніцтва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031