Знайсці
22.10.2019 / 19:021РусŁacБел

Пасля забойства дзяўчынкі ў Гродзенскай вобласці вывучаць, як жывуць дзеці, якіх вярнулі бацькам

Адпаведнае рашэнне было прынята Камісіяй па справах непаўналетніх Гродзенскага аблвыканкама. Яшчэ да канца кастрычніка спецыялісты райвыканкамаў і адміністрацый Гродна старанна вывучаць, якое маюць становішча і ўмовы жыцця вернутыя бацькам дзеці, у тым ліку ў сувязі з аднаўленнем такіх бацькоў у іх правах, піша grodnonews.by.

Таксама спецыялісты звернуць увагу на змену месца пражывання сем’яў, у якія вярнулі дзяцей. У прыватнасці, сельсаветы цяпер будуць інфармаваць мясцовыя аддзелы адукацыі аб сем’ях, якія пражываюць на іх тэрыторыі без рэгістрацыі.

Да 1 лістапада ў раёнах і ў горадзе Гродна адказныя спецыялісты выбарачна вывучаць якасць арганізацыі школамі, гімназіямі і іншымі ўстановамі адукацыі сацыяльнага патранату дзяцей, што вярнулі ў сем'і.

За 2018 год і 9 месяцаў 2019-га камісіі па справах непаўналетніх у вобласці вярнулі 445 дзяцей. 40 разоў суды аднавілі бацькам іх бацькоўскія правы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031