Жыхар Брэста спальваў смецце на лецішчы і падпаліў сам сябе
Інцыдэнт адбыўся ўчора днём у садовым таварыстве ў в. Шэбрын Брэсцкага раёна. Адтуль у абласную бальніцу даставілі 72-гадовага пенсіянера з апёкамі 20% цела, піша vb.by.
Медыкі тут жа паведамілі пра выпадак у абласное ўпраўленне МНС. Высветлілася, што пацярпелы працаваў на лецішчы і вырашыў перад зімой навесці парадак.
Ён сабраў смецце, закінуў яго ў жалезную бочку, заліў бензінам і падпаліў. Аднак нешта пайшло не так: агонь перакінуўся на адзенне мужчыны і прычыніў яму цялесныя пашкоджанні.
Полымя ўдалося збіць.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Да дэпутата бундэстага ад «Альтэрнатывы для Германіі», які прыязджаў у Беларусь, прыйшлі з ператрусамі
 3
Зяленскі правёў пасяджэнне Стаўкі ў Харкаве
 4
«Паспалітае рушэнне» адказала Сахашчыку: У нас няма мэты сілавога захопу ўлады ў Беларусі, мы яго ніколі не планавалі
 8
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера