Знайсці
21.10.2019 / 18:43РусŁacБел

Ва Украіне ў крушэнні верталёта загінуў былы міністр з урада Парашэнкі

Фота: Тарас Кутавы

У крушэнні верталёта ў Палтаўскай вобласці загінуў былы міністр аграрнай палітыкі і харчавання Украіны Тарас Кутавы, перадае РБК-Украіна. У дзяржслужбе па надзвычайных сітуацыях паведамілі, што ў Оржыцкім раёне Палтаўскай вобласці разбіўся верталёт «Робінсан-44». Інцыдэнт адбыўся каля 16:00, верталёт ляцеў з Кіева. Таксама па дадзеных выратавальнікаў, верталёт у выніку падзення загарэўся. Да тушэння прыцягваліся ратавальнікі і спецтэхніка.

Кутавы быў прызначаны міністрам аграрнай палітыкі і харчавання ў красавіку 2016 года. З новай камандай міністэрства падрыхтаваў план рэфармавання аграрнага сектара Украіны пад назвай «Стратэгія 3+5». Быў членам палітычнай партыі УДАР Віталя Клічко. Да прызначэння ў Кабмін, па некаторых дадзеных, нефармальна каардынаваў ячэйку УДАР у фракцыі «Блока Пятра Парашэнкі».

У лістападзе 2018 Вярхоўная рада Украіны адправіла яго ў адстаўку. За год да гэтага ён падаваў заяву аб звальненьні па ўласным жаданні.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930