Чатырохгадовая дзяўчынка з Зэльвенскага раёна, якую збіў бацька, памерла ў бальніцы
Ілюстрацыйнае фота Kozlik, Shutterstock.com.
Чатырохгадовая дзяўчынка з Зэльвенскага раёна, якую 18 кастрычніка збіў бацька за тое, што яна не паслухалася, памерла ў бальніцы, паведамілі TUT.BY у Зэльвенскім выканкаме.
Здарэнне адбылося вечарам у пятніцу.
«Мужчына стаў трэсці дзяўчынку, наносіў удары рукамі і нагамі. Затым некалькі разоў кінуў яе на тахту, а таксама ў сцяну, пасля чаго яна страціла прытомнасць. Спалохаўшыся, мужчына выклікаў хуткую, да прыезду медыкаў сам спрабаваў прывесці дачку ў прытомнасць», — паведамляў тады СК.
У бальніцу дзяўчынку прывезлі непрытомнаю.
25-гадовы мужчына затрыманы. У дачыненні да яго распачата крымінальная справа па арт. 14 і п. 2 ч. 2 арт. 139 КК (Замах на забойства заведама малалетняй асобы).
Дзяўчынка разам з трохгадовай сястрой знаходзілася на апецы бацькі. Дзяцей раней забіралі з сям'і, бо яны знаходзіліся ў сацыяльна небяспечным становішчы. Восенню 2018 года дзяцей вярнулі.
Маці дзяўчатак пазбаўленая бацькоўскіх правоў.
Мужчына пражываў з сужыцелькай, у якой ёсць адно дзіця.