Знайсці
17.10.2019 / 08:41РусŁacБел

Па справе аб дзіцячым порна арыштаваныя 337 чалавек у 38 краінах

Больш за 300 чалавек арыштаваныя па справе «найбуйнейшай крамы дзіцячага порна» ў даркнэце, заявілі амерыканскія следчыя. Крама была зачынена ў мінулым годзе, але расследаванне працягваецца да гэтага часу, піша bbc.com.

Сайт Welcome to Video прапаноўваў карыстальнікам дзіцячае порна ў абмен на біткоіны. На партале было восем тэрабайт дзіцячага порна, або больш за дзвесце тысяч ролікаў, якія былі папярэдне загружаныя мільён разоў.

Аперацыю па закрыцці сайта праводзіла міжнародная група, у якую ўваходзілі следчыя з Брытаніі. ЗША, Паўднёвай Карэі і Германіі. Яе падрыхтоўка заняла тры гады.

Пасля закрыцця крамы следчыя працягнулі працу па ідэнтыфікацыі як карыстальнікаў сайта, так і дзяцей, якія трапілі на відэа. У ноч на чацвер следчыя паведамілі, што па падазрэнні ў выкарыстанні Welcome to Video былі арыштаваныя 337 чалавек у 38 краінах.

Сярод гэтых краін — Брытанія, ЗША, Паўднёвая Карэя, Германія, Іспанія, Саудаўская Аравія, ААЭ, Чэхія І Канада. Меркаваны стваральнік і ўладальнік сайта, 23-гадовы грамадзянін Паўднёвай Карэі Чон У Сон, знаходзіцца ў зняволенні на радзіме. Міністэрства юстыцыі ЗША рыхтуецца выставіць яму абвінавачванне.

«Welcome to Video быў адным з першых сайтаў, якія прапаноўвалі агідныя відэа ў абмен на біткоіны», - гаворыцца ў заяве Брытанскага агенцтва па барацьбе з злачыннасцю.

Аб сайце даведаліся пасля арышту брытанскага педафіла Мэцью Фалдэра, які ў лютым быў асуджаны на 32 гадоў турмы. Пазней тэрмін скарацілі да 25 гадоў.

Таксама ў межах расследавання камандзе праваахоўнікаў удалося выратаваць 23 дзяцей з сітуацый, у якіх ім прыйшлося трываць дамаганні і згвалтаванні. Праца па пошуку дзяцей працягваецца. 

«Злачынцам ў даркнэце […] ня схавацца ад закону, - заявіла кіраўнік аддзела расследаванняў Брытанскага агенцтва па барацьбе з злачыннасцю Нікей Холанд. - Яны дарма лічаць, што нябачныя і абароненыя».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031