Знайсці
16.10.2019 / 11:401РусŁacБел

Лукашэнку ўнеслі на разгляд праект указа па барацьбе з несумленным пасрэдніцтвам

Пра гэта паведаміў сёння журналістам старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Леанід Анфімаў, перадае БЕЛТА.

«Ён знаходзіцца ўжо на разглядзе прэзідэнта. Мяркую, што кіраўнік дзяржавы пойдзе на тое, каб правесці спецыяльную нараду па гэтым праекце ўказа і разгледзець у комплексе ўсе пытанні, звязаныя з неабгрунтаваным, несумленным пасрэдніцтвам», — распавёў Леанід Анфімаў.

Паводле яго слоў, праект указа прадугледжвае абавязковае ўзгадненне з вышэйшымі арганізацыямі закупак, калі яны ажыццяўляюцца за кошт дзяржаўных грошай. «Калі вы хочаце купіць нейкі тавар у пасярэдніка, то павінны ўзгадніць гэтую закупку. Калі гэта калгас і ён знаходзіцца ў камунальнай уласнасці - то з тым органам, які ажыццяўляе ўладальніцкі нагляд, у каго знаходзяцца акцыі гэтага прадпрыемства», - растлумачыў старшыня КДК.

Пры гэтым ён звярнуў увагу, што гаворка ідзе аб закупках пэўнай цэнавай катэгорыі. «Думаю, пэўная сума будзе ўсё ж стаяць і лімітавацца як мяжа закупкі, якую можа ажыццяўляць прадпрыемства без дазволу адпаведнага органа», — адзначыў Леанід Анфімаў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930