Знайсці
16.10.2019 / 09:273РусŁacБел

Хлопец прывёў дадому дзяўчыну, а яна яго абакрала на $1000. Каб з'ехаць з краіны са сваім хлопцам

32-гадовы хлопец звярнуўся ў міліцыю. Ён распавёў, што пазнаёміўся ў сталічным бары з дзвюма дзяўчынамі. Пасля непрацяглай гутаркі запрасіў новых знаёмых да сябе дадому.

Праз некаторы час адна з сябровак з'ехала. Хлопец павёў яе правесці. У гэты момант другая дзяўчына залезла ў кашалёк гаспадара, выцягнуўшы 1 100 даляраў.

Пазней 20-гадовая дзяўчына распавяла аператыўнікам, што грошы ёй спатрэбіліся для таго, каб з'ехаць са сваім маладым чалавекам на пастаяннае месца жыхарства ў іншую краіну, паведамляе сталічная міліцыя.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930