Знайсці
15.10.2019 / 19:0817РусŁacБел

Эйсмант пра Багачову: Затрымання не было ўвогуле!

Прэс-сакратарка Аляксандра Лукашэнкі Наталля Эйсмант заявіла, што звесткі пра затрыманне расіянкі Ганны Багачовай у Мінску не адпавядаюць рэчаіснасці. Пра гэта яна паведаміла Telegram-каналу «Подъем».

Эйсмант падкрэсліла, што вакол звязаных з Багачовай падзей з'яўляюцца шматлікія інтэрпрэтацыі, як у самой Беларусі, так і за яе межамі. «Таму ў чарговы раз заяўляю: затрыманне не праводзілася па запыце ЗША — затрымання не было ўвогуле!» — сказала яна, падкрэсліўшы, што гэтая інфармацыя з'яўляецца «абсалютна дакладнай». Прэс-сакратарка беларускага лідара таксама заклікала расіян «нікога не баяцца» і прыязджаць у Беларусь.

Чытайце таксама: Расіянка Багачова, якую затрымлівалі ў Мінску па запыце ЗША, знаходзіцца на волі

Пра затрыманне Ганны Багачовай у Мінску стала вядома раніцай 15 кастрычніка. Пазней інфармацыю пацвердзілі ў МЗС Расіі; член Грамадскай палаты Аляксандр Малькевіч удакладніў, што жанчыну затрымаў Інтэрпал па запыце ЗША ў рамках справы аб умяшанні Расіі ў амерыканскія прэзідэнцкія выбары 2016 года. 

Ганна Багачова — супрацоўніца пецярбургскага «Агенцтва інтэрнэт-даследаванняў» (г.зв. «фабрыкі троляў») — разам з яшчэ 12 расіянамі абвінавачваецца Мінюстам ЗША ва ўмяшанні ў амерыканскія выбары. Сярод абвінавачаных фігуруе бізнэсмэн Яўген Прыгожын, што, як і Багачова, знаходзіцца пад санкцыямі ЗША. Амерыканскія ўлады звязваюць «Агенцтва інтэрнэт-даследаванняў» са структурамі, якія маюць дачыненне да Прыгожына.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930