Знайсці
14.10.2019 / 09:261РусŁacБел

Пентагон заявіў аб амерыканскіх войсках, што трапілі ў пастку ў Сірыі

Вайскоўцы ЗША, якія знаходзяцца ў Сірыі, апынуліся заціснутыя паміж турэцкімі войскамі, якія вядуць аперацыю супраць курдскіх арганізацый, і сірыйскай арміяй, заявіў кіраўнік Пентагона Марк Эспер у эфіры тэлеканала Fox News.

На думку кіраўніка ведамства, амерыканскія ваенныя знаходзяцца «ў пастцы» паміж вайскоўцамі дзвюх краін. Гэта складаная сітуацыя для ЗША, паколькі абодва бакі з'яўляюцца саюзнымі, адзначыў Эспер. Міністр абароны назваў сітуацыю «жахлівай», адзначыўшы, што яна становіцца «з кожнай гадзінай усё горшай».

«Мы не падпісваліся ваяваць з Турцыяй, даўнім саюзнікам НАТА, у інтарэсах «Сірыйскіх дэмакратычных сіл», — заявіў Эспер, дадаўшы, што Вашынгтон не мае дастаткова сілаў у рэгіёне, каб спыніць турэцкі наступ. Па словах міністра абароны, амерыканскія ваенныя пасля вываду з зоны баявых дзеянняў не пакінуць цалкам краіну, а накіруюцца на поўдзень Сірыі.

Раней Reuters са спасылкай на крыніцы ў адміністрацыі ЗША паведаміў, што Злучаныя Штаты плануюць у бліжэйшы час вывесці вялікую частку амерыканскіх войскаў з поўначы Сірыі. Аб вывадзе каля 1 тыс. вайскоўцаў краіны ў максімальна хуткія тэрміны заяўляў напярэдадні і Эспер.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930