Знайсці
01.10.2019 / 13:464РусŁacБел

«Я атрымаў задавальненне, але не хачу называць сябе». Імя прэтэндэнта-няўдачніка ў сенатары застанецца невядомым

Ад Мінска вылучана восем кандыдатаў у Савет Рэспублікі. Адпаведнае рашэнне Мінгарвыканкам і Мінгарсавет прынялі 1 кастрычніка.

Вядома, што ў сенатары вылучалася дзевяць чалавек. Аднак імя дзявятага чалавека, якога не падтрымалі падчас галасавання, высветліць так і не ўдалося.

Начальніца арганізацыйна-кадравай работы Мінгарвыканкама Ірына Янушэвіч адмовілася называць імя кандыдата.

«Ён падаў дакументы, гэтыя дакументы нідзе не афішаваліся. Напісаў заяву на імя старшыні гарсавета: «Прашу разгледзець маю кандыдатуру». Кандыдатура была вынесеная на паседжанне, разгледжаная. Ён сказаў: «Мне быў прынцыпова важны ўдзел у гэтым мерапрыемстве. Я паўдзельнічаў, атрымаў задавальненне. Я не хачу, каб маё прозвішча недзе абмяркоўвалася». Гэта асабістае жаданне чалавека», — патлумачыла Ірына Янушэвіч.

НТ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031