Знайсці
30.09.2019 / 22:414РусŁacБел

Сланяня адчайна спрабавала разбудзіць забітую маці-сланіху

Сем сланоў былі знойдзеныя мёртвымі ў Шры-Ланцы 27-28 верасня, паведамляе The Mirror.

Сярод забітых жывёл была цяжарная сланіха. Сланяня адной з ахвяр адчайна спрабавала вярнуць да жыцця забітую маці. Сумны момант трапіў на відэа.

Як мяркуецца, сланоў забіваюць жыхары найбліжэйшай вёскі, незадаволеныя тым, што жывёлы ўрываюцца на іх тэрыторыю і вытоптваюць пасевы.

Сланіха выношвае сланяня 22 месяцы і звычайна паміж цяжарнасцямі праходзіць ад чатырох да пяці гадоў.

Сланы ўрываюцца на тэрыторыю вёсак з-за таго, што хаты мясцовых жыхароў пабудаваныя на шляхах іх унутранай міграцыі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера