На Facebook з'явіцца незалежны орган па скаргах карыстальнікаў
flickr.com
Сацыяльная сетка Facebook паведаміла падрабязнасці аб незалежным назіральным органе, якому карыстальнікі змогуць паскардзіцца на неправамернае выдаленне кантэнту. Сацсетка разлічвае прыцягнуць да гэтай дзейнасці каля 40 экспертаў, піша Deutsche Welle.
Імёны першых удзельнікаў групы, як чакаецца, стануць вядомыя да канца года. Іх будуць прызначаць на 3 гады. Кожную скаргу будзе разглядаць група з 5 экспертаў. Іх рашэнне будзе абавязковым для выканання і павінна ўступаць у сілу як мага хутчэй. Адзіным выключэннем служыць сітуацыя, калі кіраўніцтва Facebook палічыць, што аднаўленне кантэнту будзе азначаць парушэнне заканадаўства.
Заснавальнік сацсеткі Марк Цукерберг уўпершыню заявіў аб планах стварыць падобны орган у мінулым годзе. Чакаецца, што ён прыступіць да працы ў пачатку 2020 года