Знайсці
17.09.2019 / 17:53РусŁacБел

Нафта за некалькі хвілін патаннела на 5%

Сусветныя цэны на нафту рэзка знізіліся — цана бараля нафты маркі Brent за некалькі хвілін знізілася больш чым на 5%, дасягнуўшы на мінімуме адзнакі $ 64,5. У параўнанні з закрыццём учорашніх таргоў кошт бараля Brent знізіўся на 6,54%, паведамляе РБК.

Падобную дынаміку паказалі і каціроўкі нафты маркі WTI — цана яе бараля ўпала да $ 59,28, што на 5,4% ніжэй за ўзровень закрыцця папярэдніх таргоў.

Падзенне сусветных цэн на нафту паследавала за іх рэзкім ростам, справакаваным атакай еменскіх паўстанцаў-хусітаў на нафтавыя аб'екты ў Саудаўскай Аравіі. 16 верасня цана бараля Brent уздымалася да $ 71,95, што амаль на 20% перавысіла ўзровень закрыцця апошніх таргоў папярэдняга тыдня. Па выніках панядзелка таргі закрыліся з прыростам цаны Brent на 14,61%.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930