Знайсці
11.09.2019 / 11:359РусŁacБел

Мінчуку не хацелі павялічваць пенсію, бо не зразумелі запіс у працоўнай кнізе па-беларуску

Жыхар Мінска праз суд адстаяў права на справядлівую пенсію. Пра гэта паведамляе сайт Генеральнай пракуратуры.

У 1995-1997 гадах мужчына працаваў кіроўцам-экспедытарам у прадстаўніцтве латвійскай кампаніі ў Беларусі. Гэта пацвярджалася запісам у яго працоўнай кніжцы.

Аднак для вызначэння працоўнага стажу і налічэння пенсіі гэтыя гады не ўлічылі. Чаму?

Выявілася, што ў працоўнай кніжцы назва прадпрыемства была запісаная па-беларуску, а рускамоўная версія гучала і пісалася інакш. Таму яе і не знайшлі ў базе падаткаплацельшчыкаў.

Суд Першамайскага раёна Мінска, куды звярнуўся мужчына, гэтага не зразумеў, таму і адмовіў яму ў справядлівай пенсіі.

Аднак пракуратура апратэставала рашэнне, і Мінскі гарадскі суд адмяніў папярэднее рашэнне раённага суда. Пастаноўлена задаволіць патрабаванні мужчыны.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031