Знайсці
07.10.2023 / 08:538РусŁacБел

Картаплянікі: беларускі рэцэпт з татарскімі каранямі

Вось як іх гатавалі ў вёсцы Арда Клецкага раёна Мінскай вобласці.

Картаплянікі з Клецкага раёна — гэта варэнікі з бульбай, але гатуюцца яны асаблівым чынам. Магчыма, гэты рэцэпт нават мае татарскія карані: на гэта ўказвае назва вёскі Арда Клецкага раёна Мінскай вобласці.

Інгрэдыенты:

Для начынкі: 1 кг бульбы, зваранай з лупінай (найбольш падыдзе старая бульба, таму звычайна картаплянікі гатуюць вясной), 1 сырое і 5 вараных яек, пучок зялёнай цыбулі, пучок кропу, соль.

Для цеста: шклянка мукі, сырое яйка, соль, 150 г вады.

Спосаб прыгатавання:

Начынка: Бульбу і яйкі абіраем ад лупінаў. Дробна наразаем цыбулю і кроп. Бульбу, яйкі, кроп і цыбулю скідаем у вялікую міску і дадаём солі на смак. Пачынаем секчы нажом адразу ў місцы, паступова пракручваючы яе па крузе. Увага: трэба не мяць, не таўчы, а менавіта секчы. Пасечаныя бульба і зеляніна будуць лепш захоўваць смак і водар. Пасля кожнага правароту міскі сумесь перамешваем. Працягваем, пакуль не атрымаецца вельмі дробна пасечаная, амаль аднародная маса. Дадаём сырое яйка для вязкасці і зноў перамешваем. Сумесь павінна нагадваць амаль суцэльны бульбяны камячок.

Цеста: Змешваем муку, ваду і яйка, дадаём солі на смак. Месім і, галоўнае, сочым, каб цеста атрымалася не рэдкім. Накрываем цеста ручніком і даём яму крыху пастаяць (хвілін 20). Раскачваем цеста, а пасля шклянкай выразаем у ім кружочкі. Кладзём на кружочкі бульбяную сумесь і заварочваем усё гэта як пельмені або варэнікі. Картаплянікі варым у крыху падсоленай вадзе да гатоўнасці.

Найбольш смачна есці картаплянікі крыху падстылымі, мачаючы іх у растопленае масла.

Паводле часопіса «Наша гісторыя»

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
16
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
1
1
боршч з хамсой/адказаць/
07.10.2023
о. точна. сметанковае мааасліца... асабліва таплёёёнае... мням-мням

а вы, Тринитрат, боже вас сохрани — не читайте до обеда НН - Несавецкіх Неправаслаўных газет. вам -  у ПП - Праваслаўнае Пітаніе )
1
Максим Дизайнер/адказаць/
07.10.2023
Отличные получились, молодец повар. А нытикам про углеводы и холестерин, да еще горяченькие, советую дальше упарываться своими стейками по пол кило, одними овощами из Евроопта, готовить полковникам три вида типичного домашнего хрючева в день, кормить детей сосисками и колетками, и поить компотами с сахаром из пакетов. 
0
антижир/адказаць/
07.10.2023
ну какой может быть hust у любителя российского певца М.М. и рашен-водки... Дизайнеру вось картаплянікі падабаюцца. а ваш hust нікога не цікавіць. ну ак ром можа розово*о*ого юнги )
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031