Знайсці
26.08.2019 / 12:5516РусŁacБел

Лукашэнка абурыўся вялікай колькасцю дамашніх заданняў

Фота Сяргея Гудзіліна

Аляксандр Лукашэнка звяртае ўвагу на недапушчальнасць занадта вялікай нагрузкі на дзяцей у школах, асабліва дамашнімі заданнямі. Пра гэта ён заявіў сёння, прымаючы з дакладам міністра адукацыі Ігара Карпенку, піша БелТА.

«Наконт нагрузак у школе я ўжо казаў: нам трэба рабіць так, каб дзеткі, асабліва ў школах, атрымлівалі веды на ўроках, а дашліфоўвалі пры выкананні дамашніх заданняў. У ВНУ — зусім іншая справа. Там іншая справа, бо там чалавек прыйшоў на свой профіль. Ён да гэтага схільны, яму лягчэй будзе вучыцца, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — А тут у вучня ўсё — ад матэматыкі да гуманітарных, тэхнічных прадметаў. Няма такіх дзяцей, якія ва ўсіх гэтых навуках аднолькава разбіраюцца».

«На гэта таксама трэба звяртаць увагу і не перагружаць дзяцей, асабліва дома. Не трэба, каб яны 5-6 гадзін адпрацавалі ў школе, і яшчэ столькі ж дома. Гэта ненармальна. Мы калечым дзяцей», — падкрэсліў беларускі кіраўнік.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031