Знайсці
22.08.2019 / 07:2522РусŁacБел

Зяленскі таксама назваў умовы для аднаўлення G8 з удзелам Расіі

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі напісаў у фэйсбуку, што ўмовай для вяртання Расіі ў G8 з'яўляецца перадача Крыма, вызваленне ўкраінскіх палітвязняў і арыштаваных маракоў, а таксама спыненне баявых дзеянняў на Данбасе.

«Вяртанне акупаванага Крыма, спыненне баявых дзеянняў на Данбасе і вызваленне больш за 100 палітычных і ўкраінскіх маракоў, якіх утрымлівае Крэмль, стане сапраўды сур'ёзным сігналам свету пра тое, што Расія гатовая прыняць сваё месца ў парадку дня высокай дыпламатыі», - заявіў Зяленскі.

Паводле яго слоў, з сакавіка 2014 года, калі членства Расіі ў G8 было прыпынена, сітуацыя не змянілася - Крым так і не вярнуўся ў склад Украіны, а ў Данбасе па-ранейшаму ідуць баявыя дзеянні.

Фармат «вялікай васьмёркі» існаваў з 1998 года, у G8 ўваходзілі Расія, Вялікабрытанія, Германія, Італія, Канада, ЗША, Францыя і Японія. Пасля анексіі Крыма ў 2014 годзе заходнія краіны абвясцілі аб спыненні свайго ўдзелу ў «васьмёрцы» і пераходу да фармату G7, з тым жа складам, за выключэннем Расіі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера