Знайсці
21.08.2019 / 12:374РусŁacБел

Данія адрэагавала на адмову Трампа прыехаць з-за Грэнландыі

Рашэнне прэзідэнта ЗША Дональда Трампа адмовіцца ад візіту ў Данію аказалася сюрпрызам. Пра гэта заявіла афіцыйны прадстаўнік каралеўскага дома Лене Балебю, перадае тэлерадыёкампанія DR (Дацкае радыё).

«Гэта стала нечаканасцю. Нам больш няма чаго сказаць па гэтым пытанні», - адзначыла яна.

Дацкія палітыкі абурыліся рашэннем амерыканскага лідара і прапанавалі не перанесці, а адмяніць візіт, бо ў датчанаў «ёсць іншыя справы». Прапанову Трампа палічылі абразлівай, а самога прэзідэнта — неразумным. Амерыканскаму лідэру прапанавалі па аналогіі выставіць на продаж Аляску.

Трамп павінен быў наведаць Данію 2-3 верасня, аднак 20 жніўня ён заявіў, што адкладае паездку і сустрэчу з дацкім прэм'ер-міністрам Мэтэ Фрэдэрыксен. Прэзідэнт падзякаваў палітыку за тое, што яна проста заявіла пра нежаданне прадаваць Грэнландыю і тым самым дапамагла зэканоміць нямала сродкаў і высілкаў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031