Знайсці
21.08.2019 / 07:473РусŁacБел

Помста па-вілейску: дзве 12-гадовыя школьніцы разбілі тэлефон іншай дзяўчынкі, а яшчэ адзін і сумачку выкінулі

Інцыдэнт адбыўся 18 жніўня ў Вілейцы, непадалёк ад сажалкі ў раёне СШ №5, піша kraj.by.

Дзве 12-гадовыя дзяўчынкі купаліся ў забароненым кар'еры, неўзабаве да сажалкі прыйшлі яшчэ дзве 11-гадовыя дзяўчынкі паглядзець на лебедзяў. Першым не спадабаўся візіт малодшых, і яны прагналі дзяўчынак, якія пайшлі на іншы бераг.

Калі старэйшыя школьніцы сабраліся дадому, яны ўбачылі ровар адной з новенькіх. У кошыку ляжала сумачка з асабістымі рэчамі. Па дарозе дадому 12-гадовыя дасталі з сумачкі два мабільныя тэлефоны. Кнопкавы — выкінулі, з сэнсарным экранам — разбілі, сумачку кінулі пад машыну.

Бацькі дзяўчынак мірна разабраліся паміж сабой.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031