Знайсці
21.08.2019 / 07:335РусŁacБел

Трамп і Макрон вырашылі запрасіць Расію на сустрэчу G7 ў 2020 годзе

Амерыканскі прэзідэнт Дональд Трамп правёў тэлефонную размову з французскім калегам Эмануэлем Макронам, перадае CNN.

Па словах неназванай крыніцы, лідары дамовіліся запрасіць прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна на саміт G7 ў наступным годзе. Чакаецца, што Трамп падыме гэтае пытанне, каб абмеркаваць з сусветнымі лідарамі.

«Гэта Макрон прапанаваў запрасіць Расію на сустрэчу ў наступным годзе, і Трамп пагадзіўся», - заявіла рэпарцёр Кайлі Атвуд.

Яна дадала, што ў наступным годзе саміт G7 пройдзе ЗША.

Раней прэзідэнт Злучаных Штатаў Дональд Трамп заявіў, што расійскаму боку неабходна вярнуцца ў G8.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930