Знайсці
15.08.2019 / 12:4713РусŁacБел

80% бежанцаў у Брэсце нават не прасілі шэнгенскую візу

Арганізацыя Human Constanta, якая, сярод іншага, займаецца абаронай правоў бежанцаў, апублікавала справаздачу за першую палову 2019 года.

Расійскія грамадзяне на чыгуначным вакзале ў Брэсце. Фота Ірыны Арахоўскай.

Валанцёры праводзілі на вакзале ў Брэсце анкетаванне людзей, якія шукаюць прытулак у Польшчы. За ўвесь час пагадзіліся адказаць на пытанні 52 чалавекі.

Хто гэтыя людзі? 75% — выхадцы з Чачні, 13% — з Таджыкістана.

Якія прычыны ўцёкаў з радзімы?

Самае частае, 39 з 52 выпадкаў, — пагрозы і пераслед. Апроч таго, указваліся катаванні (4 чалавекі), уцёкі ад хатняга гвалту (2), медыцынскія прычыны (2), пошук і ўз'яднанне сям'і (2), кроўная помста (1).

81% тых, хто спрабаваў прабіцца ў Польшчу, заявілі, што нават не звярталіся па шэнгенскую візу. Астатнія 19% звярталіся і атрымалі адмову.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера