Знайсці
15.08.2019 / 07:573РусŁacБел

Metallica ахвяравала 250 тысяч еўра на будаўніцтва першай у Румыніі дзіцячай анкабальніцы

facebook/daruiesteviata.ro

Амерыканскі метал-гурт Metallica ахвяраваў € 250 тыс. еўра на пабудову першай дзіцячай анкалагічнай бальніцы ў Румыніі. Пра гэта паведаміла ў сераду ў фэйсбуку дабрачынная асацыяцыя Daruieste Viata («Падары жыццё»), якая займаецца зборам сродкаў на гэты праект, піша ТАСС

Калектыў зрабіў ахвяраванне перад сваім канцэртам, які адбыўся 14 жніўня ў Бухарэсце.

«Metallica далучылася да нашага руху. Мы велізарная супольнасць, і мы займаемся будаўніцтвам бальніцы», - гаворыцца ў публікацыі.

Будаўніцтва бальніцы пачалося ў сярэдзіне 2018 года ў Бухарэсце і павінна скончыцца ў 2020 годзе.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031