Знайсці
15.08.2019 / 07:4912РусŁacБел

Пасажырскі самалёт цудам сеў на полі ў Падмаскоўі ФОТА

Тэлеграм-канал БАЗА

Пасажырскі самалёт Airbus A-321 здзейсніў аварыйную пасадку ў раёне аэрапорта Жукоўскі пасля ўзгарання рухавіка. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на экстранныя службы.

Лайнер накіроўваўся ў Сімферопаль. На борце было 226 пасажыраў і сем членаў экіпажу. Адзначаецца, што пацярпелыя атрымалі ўдары і лёгкія траўмы. Экіпаж эвакуіраваў ўсіх пасажыраў.

Шпіталізаваныя 10 чалавек

МНС

Паводле папярэдняй інфармацыі, прычынай магло стаць траплянне птушкі ў рухавік. Пасадка была здзейсненая праз 15 хвілін пасля ўзлёту. Пажару на борце самалёта ўдалося пазбегнуць.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера