Знайсці
13.08.2019 / 18:27РусŁacБел

Шалёны янот пакусаў 24-гадовую дзяўчыну ў Івацэвіцкім раёне

Шалёны янот пакусаў жыхарку Белаазёрска, паведамляе БелТА.

Жывёлу на ветэрынарную станцыю 6 жніўня прывезлі жыхары Белаазёрска — 30-гадовы мужчына і 24-гадовая дзяўчына.

З іх слоў, яны знайшлі каля дарогі янота на ўчастку трасы М1, ад'ехаўшы ад Івацэвіч у бок Бярозы не больш за 8 км. Пара спынілася, каб аднесці жывёлу ў лес. Аднак янот увязаўся за сваімі «збавіцелямі». Тады маладыя людзі вырашылі паказаць яго ветэрынарам. Па дарозе жывёла пакусала дзяўчыну. Янота пакінулі на станцыі для назірання. Раніцай на наступны дзень жывёла памерла, яе біялагічны матэрыял даставілі ў абласную лабараторыю на даследаванне. Адтуль прыйшло заключэнне: жывёла хварэла на шаленства.

Дзяўчыну і яе спадарожніка, які таксама кантактаваў з хворым янотам, шпіталізавалі ў Белаазёрскую гарадскую бальніцу. Там ім прызначылі курс прышчэпак. Зараз пацярпелыя знаходзяцца на амбулаторным лячэнні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031