Знайсці
08.08.2019 / 13:43РусŁacБел

200 сілавікоў са святлошумавымі гранатамі штурмуюць рэзідэнцыю Атамбаева

Супрацоўнікі праваахоўных органаў пачалі новы штурм рэзідэнцыі экс-прэзідэнта Кыргызстана Алмазбека Атамбаева ў сяле Кой-Таш Чуйскай вобласці. Пра гэта ТАСС паведамілі ў чацвер у штабе былога кіраўніка дзяржавы.

«Пачаўся яшчэ адзін штурм рэзідэнцыі, гучаць стрэлы і ўжываюцца святлошумавыя гранаты», — адзначыў прадстаўнік штаба.

Як удакладняе РІА Навіны, супрацоўнікаў міліцыі, якія пайшлі на штурм, каля 200. Ім даюць адпор каля чатырох соцень прыхільнікаў экс-прэзідэнта. Паводле прадстаўнікоў штабу, зброі ў прыхільнікаў няма, «толькі камяні і палкі».

Сам Атамбаеў па-ранейшаму знаходзіцца ў сваёй рэзідэнцыі сярод аховы і прыхільнікаў.

Як паведамляюць інфармагенцтвы, падчас штурму на тэрыторыі рэзідэнцыі ўспыхнуў агонь.

Усе дарогі да сяла Кой-Таш заблакаваныя сілавікамі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031