Знайсці
07.08.2019 / 15:522РусŁacБел

У вёсцы Уздзенскага раёна аптэка працуе ўсяго пяць гадзін на тыдзень. І так ужо трэці год

У сацыяльных сетках з'явіўся графік працы адной з аптэк Уздзенскага раёна. У панядзелак, аўторак, сераду, пятніцу, суботу і нядзелю там… выходныя. Адкрыта толькі ў чацвер з 10 да 15 гадзін.

Фота з суполкі Укантакце «Твой Мінск».

Аптэка гэта знаходзіцца ў вёсцы Возера. У мясцовай амбулаторыі тлумачаць: такі графік працы вось ужо з 2017 года.

«Асноўная аптэкарка сышла ў дэкрэтны водпуск. А гэта з цэнтральнай раённай аптэкі супрацоўнік прыязджае», — расказваюць у вёсцы.

А што, калі камусьці тэрмінова спатрэбяцца лекі ад прастуды ці алергіі? У самім Возеры аптэк больш няма, у мясцовай амбулаторыі сіропы ад кашлю і таблеткі не прадаюць. Бліжэйшыя аптэчныя комплексы — на ФАПах у вёсках Каралёва (гэта ў 3 км) і Дзешчанка (у 5 км).

Старшыня Азёрскага сельсавета Васіль Мардас кажа, што да яго са скаргамі наконт працы аптэкі вясковыя жыхары пакуль не звярталіся.

«Але я чалавек новы, літаральна два месяцы на пасадзе, трэба разабрацца», — пракаментаваў ён.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера