Знайсці
07.08.2019 / 13:43РусŁacБел

Пробашч Завальнюк ініцыяваў міжнародны кангрэс пчаляроў у Мінску

Міжнародны пчалярскі кангрэс пройдзе ў Беларусі ў 2020 годзе. Такую ініцыятыву падтрымаў намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Дворнік сёння ў час прыёму грамадзян у Савеце Міністраў, перадае БелТА.

Пробашч мінскага касцёла святых Сымона і Алены Уладзіслаў Завальнюк звярнуўся да віцэ-прэм'ера з прапановай правесці ў Мінску ў верасні 2020 года міжнародны кангрэс Федэрацыі пчалярскіх арганізацый Еўропы і Азіі. Паводле яго слоў, на кангрэс могуць зляцецца ад 3 да 5 тысяч чалавек.

Дворнік ўхваліў ініцыятыву і пацікавіўся магчымасцямі фінансавання. Завальнюк адказаў, што сродкі будуць адшуканыя. Віцэ-прэм'ер даручыў намесніку міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Ігару Брыло стварыць аргкамітэт па падрыхтоўцы кангрэса.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031