Знайсці
07.08.2019 / 10:22РусŁacБел

Адміністрацыя Трампа замарозіла фонды замежнай дапамогі ЗША

Адміністрацыя Трампа часова прыпыніла дзеяньне большасьці зацьверджаных Кангрэсам фондаў замежнай дапамогі ў чаканьні яе рэвізіі Дзярждэпартаментам і Агенцтвам ЗША па міжнародным разьвіцьці, піша радыё «Свабода» са спасылкай на CNN.

Ліст адпаведнага зьместу ўпраўленьне накіравала Дзярждэпартамэнту і Агенцтву ЗША па міжнародным разьвіцьці (USAID) 3 жніўня. Ведамствам даручана правесьці праверку, колькі грошай цяпер знаходзіцца на гэтых рахунках і як яны расходуюцца.

Сума фінансаваньня, пра якую ідзе гаворка, — ад 2 да 4 мільярдаў даляраў, паведаміў прадстаўнік USAID. Грошы могуць быць выкарыстаныя толькі праз тры працоўныя дні пасьля заканчэньня праверкі, якая, як адзначае тэлеканал, можа быць адкладзеная. Аднак сродкі трэба выдаткаваць да 30 верасьня, калі ў ЗША скончыцца фінансавы год ЗША, інакш тэрмін дзеяньня дазволу на іх мінае.

Адміністрацыйна-бюджэтнае ўпраўленьне Белага дома можа прапанаваць Кангрэсу адмяніць выдзяленьне грошай, прадугледжаных да канца фінансавага году. Гэта залежыць ад рэакцыі Дзярждэпартамэнту і USAID на зварот.

Крытыкі асьцерагаюцца, што гэты крок можа прывесьці да рэзкага скарачэньня фінансаваньня глябальных праграм аховы здароўя, міратворчасьці, кантролю над наркотыкамі і іншых відаў дапамогі, нягледзячы на тое, што вылучэньне гэтых грошай ўхваліў Кангрэс.

Адміністрацыя Трампа неаднаразова спрабавала зьменшыць колькасьць грошай, якія Вашынгтон траціць на замежную дапамогу. У красавіку 2019 году адміністрацыя беспасьпяхова спрабавала скараціць бюджэт на зьнешнюю дапамогу і дыпляматыю на 23%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031