Знайсці
07.08.2019 / 07:427РусŁacБел

Перабіў сонную артэрыю і спрабаваў уцячы ў Расію: падрабязнасці стральбы з лука пад Астраўцом

3 жніўня ў Астравецкую бальніцу на руках прынеслі мужчыну 1977 года нараджэння, у яго была прабітая сонная артэрыя. Яго таварыш 1996 года нараджэння распавёў, што яны лавілі рыбу, калі яго знаёмы страціў раўнавагу, зваліўся на сучок і атрымаў траўму.

Але праваахоўнікам такая версія падалася непраўдападобнай, піша УУС Гродзенскай вобласці.

Чытайце таксама: Пад Астраўцом мужчыну ў лесе паранілі стралой у шыю

Як высветлілася, у гэты дзень кампанія з чатырох чалавек выбралася на рыбалку. Дзеля забавы мужчына 1977 года нараджэння прыхапіў з сабой лук, каб пастраляць па бутэльках. Зброя трапіла ў рукі да маладога чалавека 1996 года нараджэння. Той страляў вельмі няўмела, што выклікала смех у яго таварышаў. Пасля аднаго з няўдалых стрэлаў пацярпелы стаў на лінію агню і ўзяў у рукі бутэльку. У маладога чалавека якраз была нацягнута цеціва, з яго слоў, ён не хацеў страляць, але пасля чарговага папроку пальцы расціснуліся, а страла паляцела ў шыю пацярпеламу.

Малады чалавек — грамадзянін Расійскай Федэрацыі, таму пасля інцыдэнту паспрабаваў з'ехаць на радзіму. Яго знялі з цягніка аж у Добрушы. Распачатая крымінальная справа.

Стан пацярпелага стабільна цяжкі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031