Знайсці
06.08.2019 / 16:0224РусŁacБел

З’явілася новая насценная палітычная карта свету па-беларуску. І Крым там на месцы

Палітычную карту свету па замове «Белкартаграфіі» распрацаваў сацыяльна-візуальны дызайнер Саша Чабатароў.

Так выглядае карта па-беларуску. Фота facebook.com

Дызайнер Саша Чабатароў распавёў «Нашай Ніве», што да яго звярнулася Валянціна Андрэева са студыі imago.by і прапанавала распрацаваць беларускамоўную карту.

Усе геаграфічныя назвы рэдактавалі і перакладалі ў Белкартаграфіі. Задача ж Чабатарова была распрацаваць дызайн. 

Сацыяльна-візуальны дызайнер Саша Чабатароў. Фота facebook.com

«Я распрацаваў канцэпт-дызайн, які перасякаецца з іншымі маімі праектамі. Ідэя заключаецца ў тым, што для свету не павінны быць важнымі межы і адрозненні. Усе павінны аб'ядноўвацца, сябраваць дзеля планеты і міру (захоўваючы свае нацыянальныя асаблівасці). Блакітны колер — гэта колер нашай валошкі, колер які бачаць усе людзі, колер планеты, колер нейтралітэту, колер міру і колер гэтага стагоддзя», — расказвае Саша Чабатароў.

Насценную палітычную карту можна будзе набыць у кнігарнях.

НТ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031