Знайсці
05.08.2019 / 07:06РусŁacБел

Сярод ахвяраў стральбы ў Агаё — родная сястра нападніка

Сястра стралка з Агаё, 22-гадовая Меган Бэтс, стала адной з дзевяці забітых падчас нападу ў горадзе Дэйтан, паведаміла паліцыя, піша bbc.com.

Па меншай меры 27 чалавек пацярпелі ў часе другой за суткі страляніны ў ЗША. За некалькі гадзін да гэтага 20 чалавек былі забітыя ў Эль-Паса ў Тэхасе - гэты напад расследуецца як «унутраны тэрарызм».

Паліцыя застрэліла 24-гадовага Конара Бэтса менш чым праз трыццаць секунд пасля таго, як ён адкрыў агонь, у той момант, калі ён спрабаваў прарвацца ў перапоўнены бар.

Конар Бэтс пачаў страляніну ў 01:05 па мясцовым часе ў раёне Арэгон ў цэнтры горада. На ім была бронекамізэлька, а з сабой ён прынёс дадатковыя боепрыпасы для сваёй штурмавой вінтоўкі 223 калібра з магазінам павялічанай ёмістасці, паведаміла паліцыя.

Ён паспеў выпусціць некалькі дзясяткаў куль.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031