Знайсці
02.08.2019 / 11:218РусŁacБел

Ва Уруччы дзяўчына рыхтавалася да суіцыду ў жывым эфіры. Але міліцыянт паспеў дабегчы да балкона

Дзяўчына вырашыла скончыць жыццё самагубствам, пра што распавяла ў жывым эфіры свайго відэаблогу ў сацыяльнай сетцы. Як далей развіваліся падзеі, агенцтву «Мінск-навіны» распавялі ў Першамайскім РУУС.

— У міліцыю патэлефанавала дзяўчына, якая паведаміла, што яе сяброўка збіраецца здзейсніць суіцыд. Пра гэта заяўніца даведалася з сацсеткі, дзе ў жывым відэаэфіры, размаўляючы з падпісантамі, тая падзялілася сваімі намерамі. Аператыўны дзяжурны неадкладна адправіў да месца развіцця падзей міліцэйскі нарад, — распавяла афіцыйны прадстаўнік Першамайскага РУУС Кацярына Дабравольская.

Усё адбывалася на агульным балконе 19-га паверха жылога дома на вул. Русіянава. Па дарозе туды оперупаўнаважаны аддзела крымінальнага вышуку Першамайскага РУУС Дзмітрый Гутнік знайшоў старонку школьніцы ў сацсетцы і пачаў з ёй размаўляць, угаворваў не здзяйсняць такі дурны ўчынак, імкнучыся адцягнуць момант, калі яна пералезе цераз агароджу гаўбца.

Міліцэйскі экіпаж быў на месцы здарэння ў лічаныя хвіліны. Д. Гутнік хутка падняўся на агульны балкон шматпавярховіка, дзе знаходзілася школьніца, і адцягнуў яе на бяспечную адлегласць. Пасля звязаўся з яе бацькамі і асабіста перадаў ім дачку, папрасіўшы звярнуць асаблівую ўвагу на яе псіхалагічны стан.

Дзяўчына так і не змагла патлумачыць сваё рашэнне — толькі паўтарала, што так будзе лепш для ўсіх. Таксама вядома, што яна не пражывала ў тым шматпавярховіку на вул. Русіянава.

Бацькі школьніцы былі вельмі ўдзячныя міліцыянту за выратаванне іх дачкі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера